Казлякевічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Казляке́вічы[1] (трансліт.: Kazliakievičy, руск.: Козлякевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Баранавічаў.

Вёска
Казлякевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 158 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225341
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860031
Казлякевічы на карце Беларусі ±
Казлякевічы (Беларусь)
Казлякевічы
Казлякевічы (Брэсцкая вобласць)
Казлякевічы

Гісторыя

правіць

Вядома з 1567 года.

У 1884 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, карчма.

У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак — 1 дом, 5 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Вядомыя асобы

правіць

Насельніцтва

правіць
  • 42 двары, 387 жыхароў (1897)
  • 73 дамы, 365 жыхароў (1921)
  • 510 жыхароў (1939)
  • 66 двароў, 89 жыхароў (1998)
  • 53 гаспадаркі, 114 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 705.

Спасылкі

правіць