Ілья Самуілавіч Гельберг

беларускі мікрабіёлаг

Ілья Самуілавіч Гельберг (нар. 29 ліпеня 1929, г. Кіеў, Украіна) — урач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1990).

Ілья Самуілавіч Гельберг
Дата нараджэння 29 ліпеня 1929(1929-07-29)[1] (94 гады)
Месца нараджэння
Бацька Самуіл Іосіфавіч Гельберг
Род дзейнасці фтызіятр, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы» медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Скончыў Кіргізскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).

Працаваў у Джалал-Абадскім туберкулёзным дыспансеры, туберкулёзным санаторыі «Ісык-Куль» (1952—1954), Кіргізскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1957), Ошскім абласным процітуберкулёзным дыспансеры (1957), Кіргізскім НДІ туберкулёзу (1958), Гродзенскім абласным процітуберкулёзным дыспансеры (1959—1960), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1960, дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб, у 1990—2002 — загадчык кафедры фтызіятрыі, з 2002 — прафесар кафедры фтызіяпульманалогіі).

Навуковыя інтарэсы: туберкулёз (этыяпатагенез, дыферэнцыяльная дыягностыка, прафілактыка, лячэнне).

Узнагароды правіць

Медаль «За доблесную працу», «Ветэран працы» (1987), імя І. Мечнікава (2001), «За працоўныя заслугі» (2020) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гельберг Илья Самуилович (к 85-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель / Гродненский государственный медицинский университет. — Гродно, 2014. — 140 с. — URL: http://library.grsmu.by/docs/biobibl/Гельберг(недаступная спасылка) Илья Самуилович (к 85-летию).pdf. — Текст: электронный.
  • Гельберг Ілья Самуілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 143. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гельберг Илья Самуилович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 190—192.
  • Гельберг Илья Самуилович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 471—472.