Ільінка (Пухавіцкі раён)
Ільі́нка[1] (трансліт.: Iĺinka, руск.: Ильинка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Ільінка
|
Гісторыя
правіцьПад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ пачатку XX ст. уяўляла ўрочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
правіцьУ Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Паводле перапісу 1926 г. хутар.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 1960 г. была зменена назва вёскі з Святое на Ільінка.
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[2].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ільі́нкі, мн.. Іллі́нка, ж.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал.рэд). — Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. — С. 91.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх