Іль-дэ-Ба
Іль-дэ-Ба (брэт.: Enez Vaz; фр.: Île de Batz) — востраў у дэпартаменце Фіністэр на паўночным захадзе Брэтані (Францыя). Плошча — 3,05 км². Насельніцтва (2016 г.) — 483 чалавек.
Іль-дэ-Ба | |
---|---|
брэт. Enez Vaz, фр. Île de Batz | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3,05 км² |
Насельніцтва | 483 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 158,36 чал./км² |
Размяшчэнне | |
48°44′43″ пн. ш. 4°00′35″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Брэтань |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьІль-дэ-Ба месціцца за 83 км на поўнач ад Кемпера, адміністрацыйнага цэнтра Фіністэра. Уяўляе сабою паверхню падводнага гранітнага плато, аддзеленага ад Брэтонскага паўвострава пралівам (1,4 км). Даўжыня з захаду на ўсход — 3,71 км. Найбольшая шырыня — 1,62 км. Хаця назва вострава перакладаецца з брэтонскай мовы як «пляскаты», яго рэльеф адрозніваецца няроўнасцю, выхадамі гранітнага карсту, наяўнасцю расколін і валуноў. Найвышэйшы пункт не перавышае 33 м над узроўнем акіяна.
Клімат мяккі акіянічны. Сярэдняя гадавая дзённая тэмпература трымаецца каля +11,5 °C. Узімку тут не бывае маразоў. Летняя спёка асцюджаецца прахалоднымі плынямі з боку Ла-Манша. Дзякуючы гэтаму мясцовыя жыхары вырошчваюць разам са звыклымі для сваёй шыраты трапічныя і субтрапічныя расліны.
-
Карта вострава 1876 г.
-
Праліў паміж востравам і Брэтонскім паўвостравам
-
Прыбярэжны ландшафт
Прырода
правіцьБольшая частка паверхні Іль-дэ-Ба значна зменена чалавекам у выніку шматвекавой сельскагаспадарчай дзейнасці. На астатніх тэрыторыях захавалася лугавая расліннасць. На паўднёвым захадзе для агульнага наведвання адкрыты батанічны сад з трапічнымі і субтрапічнымі культурамі. На берагах гняздуюць марскія птушкі. Акіянічныя воды вакол вострава багатыя на водарасці.