Імантс Кокарс (лат.: Imants Kokars; 16 жніўня 1921, Гулбэнэ, Мадонскі павет, Латвія — 24 лістапада 2011, Рыга, Латвія) — латвійскі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979). Кіраўнік і заснавальнік хору Ave Sol. Брат Гіда Кокарса.

Імантс Кокарс
лат.: Imants Kokars
Дата нараджэння 16 жніўня 1921(1921-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 2011(2011-11-24)[1] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музычны педагог, педагог
Інструменты арган[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 жніўня 1921 года ў Гулбэнэ (Латвія). Скончыў Рыжскі педагагічны інстытут у 1957 годзе.

З 1955 па 1990 год кіраваў хорам «Дзіедоніс». У 1969 годзе арганізаваў Рыжскі камерны хор «Ave Sol». Пачынаючы з 1965 года з’яўляўся нязменным удзельнікам і галоўным дырыжорам зводнага хору на пеўчых святах у Латвіі. Прафесар і рэктар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Язэпа Вітола (у 1977—1991 гг).

У 1969 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Хлапчукі вострава ліваў» (рэжысёры Эрык Лацыс і Яніс Стрэйч). У 1978 годзе рэжысёр Юрыс Подніекс зняў дакументальны фільм «Браты Кокарс».

Памёр 24 лістапада 2011 года ў Рызе.

Узнагароды правіць

  • Народны артыст Латвійскай ССР (1975)
  • Дзяржаўная прэмія Латвійскай ССР (1974)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1979)
  • Народны артыст СССР (1986)
  • Ордэн Трох зорак
  • Крыж Прызнання

Зноскі

Літаратура правіць