Інгемар Стэнмарк

Ян Інгемар Стэнмарк (шведск.: Jan Ingemar Stenmark, 18 сакавіка 1956, Іосешэ, муніцыпалітэт Стуруман, Швецыя) — выбітны шведскі гарналыжнік.

Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Ingemar Stenmark, June 2014-P6170012-1.jpg
Гарналыжны спорт (мужчыны)
Бронза Інсбрук 1976 Гіганцкі слалам
Золата Лейк-Плэсід 1980 Гіганцкі слалам
Золата Лейк-Плэсід 1980 Слалам
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце
Золата Гарміш 1978 Слалам
Золата Гарміш 1978 Гіганцкі слалам
Золата Шладмінг 1982 Слалам
Срэбра Шладмінг 1982 Гіганцкі слалам

Двухразовы алімпійскі чэмпіён 1980 года ў слаламе (50,37) і гіганцкім слаламе (1:20,25). З'яўляецца другім пасля італьянца Густава Тоні спартсменам, які заваяваў у гарналыжным спорце 3 Кубкі свету (1976-1978). Адзіны за 112-гадовую гісторыю замежны прадстаўнік не паўночных лыжных дысцыплін, якому была ўручана прэстыжная нарвежскі Хольменколенскі медаль (1979).

Стэнмарк нарадзіўся ў Лапландыі. Яго сям'я пераехала ў Тарнабі, калі яму было 4 гады. Ён стаў на лыжы ў 5 гадоў і ў 8 выйграў свае першыя нацыянальныя спаборніцтвы.

Рэкорд спаборніцтваўПравіць

Стэнмарк выйграў гарналыжных спаборніцтваў больш, чым хто-небудзь іншы. Этапы Кубка свету ён выйграваў 86 разоў. На другім месцы аўстрыец Херман Маер з 54 перамогамі. Выйграваў Стэнмарк толькі ў двух дысцыплінах — у слаламе і гіганцкім слаламе, хуткасны спуск і камбінацыя).

Трохразовы ўладальнік Кубка свету ў 1976—1978 гадах. Пераможца ўсіх этапаў Кубка па гіганцкім слаламе ў 1977—1978 (7 з 7) і 1978—1979 (10 з 10). У 1979—1980 гг. Стэнмарк выйграў 10 з 11 этапаў Кубка па гіганцкім слаламе.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць