Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання БДУ

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання БДУ — падраздзяленне БДУ.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1 верасня 1987 года
Дырэктар Талсташоў Аляксандр Алегавіч
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9
itiu.bsu.by

Гісторыя правіць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання» БДУ была створана 1 верасня 1987 года як «Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па прыкладной матэматыцы БДУ».

У 1996 годзе былі адкрыты філіялы ў Гродна і Брэсце.

За час існавання Інстытута дыпломы аб перападрыхтоўцы i пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі атрымалі каля 10 тысяч слухачоў.

Інстытут уваходзіць у склад адзінага комплексу БДУ і ажыццяўляе сваю дзейнасць без дзяржаўнага фінансавання[1].

Навучальны працэс правіць

Перападрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй праводзіцца па спецыяльнасцях[2]:

  • Праектаванне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм (па спецыялізацыях: Андроід і Бізнес Аналіз; Інфармацыйная Бяспека; PMP, Бізнес Аналіз, ITIL);
  • Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм;
  • Праектаванне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм;
  • Прыкладная інфарматыка;
  • Матэматычнае забеспячэнне кампутарнай бяспек;
  • Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу;
  • Эканамічная кібернетыка;
  • Лагістыка;
  • Дзелавое адміністраванне;
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці;
  • Фінансы і крэдыт у прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Банкаўская справа;
  • Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці;
  • Правазнаўства;
  • Кіраванне персаналам;
  • Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання;
  • Маркетынг.

Павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай адукацыяй праводзіцца па профілях (напрамках) адукацыі[3]:

  • Інфармацыйнай бяспекі;
  • Кіравання;
  • Праграмавання і праграмнага забеспячэння.

Кіраўніцтва правіць

Зноскі

  1. https://itiu.bsu.by/o-nas-2/ Архівавана 30 ліпеня 2019.
  2. https://itiu.bsu.by/perepodgotovka/ Архівавана 30 ліпеня 2019.
  3. https://itiu.bsu.by/povy-shenie-kvalifikatsii/ Архівавана 30 ліпеня 2019.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2016. Праверана 30 ліпеня 2019.