Інтэнсіўнасць (фізіка)
Інтэнсіўнасць — скалярная фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе магутнасць, пераносную хваляй у кірунку распаўсюджвання. Колькасна інтэнсіўнасць роўная усярэдненай за перыяд ваганняў хвалі магутнасці выпраменьвання, якая праходзіць праз адзінкавую пляцоўку, размешчаную перпендыкулярна кірунку распаўсюджвання энергіі. У матэматычнай форме гэта можа быць выказана наступным чынам:
Інтэнсіўнасць | |
---|---|
Размернасць | MT−3 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Вт/м² |
СГС | эрг/с·см² |
Заўвагі | |
скалярная велічыня |
дзе — перыяд хвалі, — магутнасць, якая пераносіцца хваляй праз пляцоўку .
Інтэнсіўнасць хвалі звязана з сярэдняй шчыльнасцю энергіі ў хвалі і скорасцю распаўсюджвання хвалі наступнымі суадносінамі:
Адзінкай вымярэння інтэнсіўнасці ў сістэме СІ з'яўляецца Вт/м², у сістэме СГС — эрг/с·см².
Інтэнсіўнасць электрамагнітнага выпраменьванняПравіць
Электрамагнітнае выпраменьванне (напрыклад, святло) уяўляе сабой сукупнасць хваль, ваганні ў якіх здзяйсняюць напружанасць электрычнага поля і магнітная індукцыя. Электрамагнітныя хвалі пераносяць энергію электрамагнітнага поля, паток якой вызначаецца велічынёй вектара Пойнтынга. Інтэнсіўнасць электрамагнітнага выпраменьвання роўная ўсярэдненаму за перыяд значэнню модуля вектара Пойнтынга [1]:
дзе вектар Пойнтынга
Для монахраматычнай лінейна палярызаванай хвалі з амплітудай напружанасці электрычнага поля інтэнсіўнасць роўная:
Для монахраматычнай цыркулярнай палярызаванай хвалі гэтае значэнне ў два разы больш:
Інтэнсіўнасць гукуПравіць
Гук уяўляе сабой хвалю механічных ваганняў асяроддзя. Інтэнсіўнасць гуку можа быць выражана праз амплітудныя значэнні гукавога ціску і вагальнай скорасці асяроддзя :