Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка

беларускі педагог

Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка (26 верасня 1924, с. Кавалёўка, Грабёнкаўскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна — 28 лютага 1995) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі працоўнага выхавання школьнікаў. Доктар педагагічных навук (1978), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка
Дата нараджэння 26 верасня 1924(1924-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1995(1995-02-28) (70 гадоў)
Род дзейнасці педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1978)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1978)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Благавешчанскае педагагічнае вучылішча (1942), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (філалагічнае аддзяленне, 1950; гістарычнае аддзяленне, 1953), Навукова-даследчы інстытут тэорыі і гісторыі педагогікі, г. Масква (аспірантура, 1965).

Працаваў у Суражскай СШ, Віцебская вобласць (з 1946, настаўнік чарчэння і малявання); СШ № 6 і № 18 г. Віцебска (з 1949, настаўнік чарчэння, малявання і гісторыі); Школе рабочай моладзі № 5 г. Віцебска (1953—1955, дырэктар); СШ № 15 г. Віцебска (1955—1966, дырэктар); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1966—1995; кафедра педагогікі, у 1969—1982 — загадчык кафедры, з 1978 — прафесар), адначасова з 1982 года — загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР.

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працоўнага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ як у вучэбнай, так і пазакласнай рабоце.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1984), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, знакі «Выдатнік народнай асветы» СССР (1960) і БССР (1978), ордэн Айчыннай вайны, медалі «За перамогу над Японіяй» і інш.

Зноскі

Літаратура правіць