Іпаліт Краскоўскі
Іпалі́т Феафілавіч Краскоўскі (каля 1845, Гродзенская губерня — 2 (14) студзеня 1899, Масква, Расійская Імперыя) — літаратар і журналіст.
Іпаліт Краскоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1845 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 1899 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, публіцыст |
Мова твораў | руская |
Сын праваслаўнага святара. Скончыў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю і ў 1869 годзе Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам у Варшаўскім духоўным вучылішчы.
У 1871 годзе пасяліўся ў Маскве, дзе ўладкаваўся ў газету «Московские ведомости». Кіраваў рэпартажным аддзелам, у 1880—90 гадах — славянскім аддзелам гэтай газеты. Супрацоўнічаў таксама з часопісам «Русский Вестник», у якім друкаваліся літаратурныя творы Краскоўскага.
У 1880 годзе здзейсніў паездку на Афон, дзе прабыў амаль год. У выніку гэтай паздкі была напісана біяграфія шырока вядомага праваслаўнага дзеяча архімандрыта Макарыя (М., 1889).
Памёр 2 (14 студзеня) 1899 года ў Маскве[1].
Творчасць
правіцьПісаў на рускай мове. Творы Іпаліта Краскоўскага звязаны зместам з Заходнім краем. Найбольш цікавыя з іх увайшлі у двухтомнік «На западной окраине России» (М.,1884).
У большасці гэтых твораў І. Краскоўскі праз маляўнічыя вобразы побыту нашых продкаў, іх звычаяў, бытаваўшых сярод і вераванняў і паданняў, красу прыроды і асабліва Белавежскай пушчы, выразіў сваю ўлюбёнасць у край свайго дзяцінства і юнацтва, расславіў непаўторную прыгажосць нашай зямлі і зацікавіў ёю нашых [2]. |
У сваіх творах («Жизнь за жизнь», «Старая беда») звяртаўся да тэмы паўстання 1863—1864 гадоў, выказваючы аўтарскую непрыязнасць да гэтай падзеі.
Перакладаў на рускую мову творы польскіх аўтараў (у тым ліку Г. Сянкевіча).
Апошнім апублікаваным творам Краскоўскага быў нарыс «Муравьевское время. Воспоминания бывшего семинариста»[3].
Ідэалагічны кірунак
правіцьЗнаходзіўся пад уплывам мітрапаліта Літоўскага Іосіфа Сямашкі, з якім меў цесныя зносіны ў перыяд вучобы. Па ўласнаму прызнанню Краскоўскага, менавіта пасля сустрэчы з Сямашкам ён «сделался русским».
Ідэйна належаў да ліберальнай плыні заходнерусізма. Узвялічваў расійскіх чыноўнікаў, у тым ліку і М. Мураўёва. Адмоўна ставіўся да студзеньскага паўстання 1863 года. Прытрымліваўся паланафобскіх поглядаў. Беларусаў бачыў як частку расійскай нацыі з захаваннем усёй нацыянальнай культуры, мовы і традыцый. У адрозненне ад шматлікіх прадстаўнікоў тагачаснага заходнерусізму, імкнуўся паказаць навакольнаму грамадству беларусаў як вольных і працавітых людзей, якія змагаюцца за свае чалавечыя правы[2].