Ірвінг Берлін (англ.: Irving Berlin), пры нараджэнні Ізраіль Бейлін (11 мая 1888, Магілёў — 22 верасня 1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвінам, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Аўтар не менш за 700 песень, напісаў музыку для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў.

Ірвінг Берлін
англ.: Irving Berlin
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 мая 1888(1888-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1989(1989-09-22)[1][2][…] (101 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Moses Beilin[d][6]
Маці Lena Jarchin[d][6]
Жонка Dorothy Goetz[d] і Ellin Berlin[d]
Дзеці Mary Ellin Barrett[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст, аўтар песень, сцэнарыст, кінакампазітар, паэт-песеннік, musical theatre composer
Інструменты фартэпіяна
Жанры вадэвіль[d] і мюзікл[8]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Alexander's Ragtime Band, Edison Amberol cylinder, 1911

Біяграфія

правіць

Ізраіль Бейлін быў малодшым з васьмярых дзяцей у сям’і сінагагальнага кантара Майсея Бейліна (1848—1901)[9] і Леі Ліпкінай (1850—1922),[10] выхадцаў з Талачына Магілёўскай губерні, цяпер у Беларусі.[11][12][13] Старэйшыя дзеці ў сям’і нарадзіліся ў Талачыне, найстарэйшы брат будучага кампазітара заставаўся ў горадзе пасля эміграцыі астатніх членаў сям’і.[14] Часам лічыцца, што Ірвінг Берлін нарадзіўся ў Цюмені[15][16]. У сваіх інтэрв’ю 1930—1940 гадоў І. Берлін распавядаў, што з’явіўся на свет ў Магілёве[17][17][18]. Калі Стывен Спілберг у 1980-х гадах задумаў здымаць фільм пра І. Берліна і сустракаўся дзеля гэтага з кампазітарам, той нечакана распавёў, што насамрэч ён родам з Табольска[19].

Неўзабаве пасля нараджэння будучага кампазітара сям’я пераехала ў Табольск. Адтуль Бейліны праз порт Антверпена на караблі «Rhynland» адправіліся ў Нью-Ёрк, куды прыбылі 14 верасня 1893 года.

Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (англ.: East-Side), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расіі і Усходняй Еўропы.

Не меў музыкальнай адукацыі і спачатку складаў музыку, нават не валодаючы нотнай граматай і не ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песню запісаў у 19 гадоў. Першая мелодыя, якая прынесла яму сусветную славу, «Александр рэгтайм бэнд» англ.: Alexander Ragtime band, з’явілася ў 1911 г. З 1914 г. піша мюзіклы і музыку для драматычных спектакляў, з 1930 г. — музыку для кінафільмаў. Практычна кожны са спектакляў і фільмаў даў свету ад аднаго да чатырох «хітоў».

Сярод найбольш вядомых твораў: песня «Божа, блаславі Амерыку» (англ.: God Bless America), якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 г.; песня «Puttin on the Ritz» (1929) — «неафіцыйны гімн Галівуда»; балада «Белыя Каляды» (англ.: White Christmas) з фільма «Курортная гасцініца» (англ.: Holiday Inn) (1942), якая трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў свеце (100 млн дыскаў) і стала адным з культавых сімвалаў калядных святаў у Амерыцы.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Irving Berlin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Israel Isidore Baline // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118850776 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://fr.findagrave.com/memorial/88/irving-berlin
  5. http://www.nytimes.com/books/first/m/mordden-roses.html
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. а б Furia P. Irving Berlin: A Life in SongSchirmer Books, 1998. — ISBN 978-0-02-864815-6
  8. https://www.ibdb.com/broadway-cast-staff/irving-berlin-6452
  9. Надмагільны помнік Майсея Бейліна на Вашынгтонскіх могілках у Брукліне
  10. Маё мястэчка Талачын Архівавана 8 кастрычніка 2013.
  11. The Complete Lyrics of Irving Berlin
  12. Сям’я Майсея Бейліна ў спісах пасажыраў карабля «Rhynland», прыбыўшага на Эліс Айлэнд з Антверпена 14 верасня 1893 года
  13. Майсей Бейлін, бацька кампазітара, у музеі Эліс Айлэнд
  14. Irving Berlin: He is American Music!
  15. Сірацін А. Яўрэй з Цюмені — гонар Амерыкі Архівавана 9 жніўня 2007.
  16. Jewish.ru Архівавана 3 снежня 2013.
  17. а б Біяграфія І. Берліна на IMDb
  18. Біяграфія І. Берліна на sing365.com Архівавана 15 мая 2013.
  19. «Мюзік-хол»: амерыканская музыка — гэта ён(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць