Ірына Іванаўна Кабанава
Ірына Іванаўна Кабанава (нар. 14 лютага 1964, Барысаў, Мінская вобласць) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог. Дацэнт (2009). Член Расійскай грамадскай акадэміі голасу (2002), Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Театро», Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Ірына Іванаўна Кабанава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1964 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Член у | |
IMDb | ID 1120697 |
Сайт | kabanova14.narod.ru |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва (тэатр лялек)», 1988).
Працавала ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцынкевіча, г. Бабруйск (1988—1993, актрыса), Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (1993—1997, кіраўнік лялечнага гуртка), СШ № 136 з тэатральным ухілам г. Мінска (1997—2001, выкладчык сцэнічнай мовы і тэхнікі мовы), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2001, тэатральны факультэт, кафедра сцэнічнай мовы і вакалу, у 2005—2017 — загадчык кафедры, у 2001—2002 — намеснік дэкана факультэта).
Навуковыя інтарэсы: тэхніка сцэнічнай мовы; вакал.
Фільмаграфія
правіць- 2015 — Адной крыві (маці)
Бібліяграфія
правіць- Чую, успрымаю, спрабую… : [дзейнасць кафедры сцэнічнай мовы і вакалу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў] / Ірына Кабанава // Мастацтва. — 2010. ― № 10. ― С. 9.
Спасылкі
правіць