Ірына Паўлаўна Асмус
Ірына Паўлаўна Асмус (28 красавіка 1941 — 15 сакавіка 1986, Гомель) — савецкая цыркавая артыстка, клоўн, вядомая па ролі Ірыскі ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка».
Ірына Паўлаўна Асмус | |
---|---|
Род дзейнасці | клоўн, вядучая, актрыса, тэлевядучая |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1986 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Aleksandr Khochinsky[d] |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьІрына Асмус вучылася ў Дзяржаўным вучылішчы эстраднага і цыркавога мастацтва. Па заканчэнні вучылішча яна працавала ў цырку як эквілібрыстка на пяршах пад кіраўніцтвам Леаніда Касцюка. На адной з трэніровак яна атрымала сур’ёзную траўму, што перашкаджала яе працы ў цырку, і яна вырашыла паступіць у драматычную студыю Ленінградскага тэатра юнага гледача, дзе артыстка выступала ў амплуа травесці.
Затым яна перайшла ў Тэатр імя В. Ф. Камісаржэўскай, дзе грала Папялушку, прынцэсу Лізавету з «Прынца і жабрака», Раймонду з «Рамантыкі для дарослых», Джульету і іншыя ролі. Пазней Ірына Асмус вярнулася ў цырк, але ўжо ў якасці клоўна, і выступала ў сольных нумарах пад сцэнічным псеўданімам Ірыска.
У 1978 годзе Ірыска пачала здымацца ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка» пад тым жа псеўданімам. Менавіта гэтая роля і прынесла артыстцы найбольшую вядомасць у СССР. Але ў 1986 годзе Ірыну Асмус адхілілі ад удзелу ў «Абвгдэйцы», замяніўшы яе іншай артысткай.
У сакавіку 1986 года Ірына Асмус выехала з цыркавымі гастролямі ў Гомель. На выступе 15 сакавіка на арэне Гомельскага цырка пры ўздыме на шыйнай пятлі пад купал цырка зламаўся механізм кручэння, што прывяло да падзення артысткі з васьміметровай вышыні і яе трагічнай гібелі.