Ірына Міхайлаўна Лысенка
Ірына Міхайлаўна Лысенка (нар. 29 жніўня 1954 г., Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1997).
Ірына Міхайлаўна Лысенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1954 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1997) |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут (1977). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1997 прафесар кафедры педыятрыі).
Навуковыя працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Лысенка Ірына Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1999. - Т. 9. - С. 384.
- Лысенка Ірына Міхайлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 528-529.