Ісернскі сельсавет

сельсавет у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

І́сернскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ісерна.

Ісернскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ісерна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 911
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 10 мая 1960 года ў склад Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Іграева і Працавічы[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Казловіцкага сельсавета перададзены вёскі Валаты і Вялікая Сліва[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (9 населеных пунктаў) — 911 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.