Вялікая Сліва
вёска ў Слуцкім раёне
Вялі́кая Слі́ва[1] (трансліт.: Vialikaja Sliva, руск.: Великая Слива) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ісернскага сельсавета.
Вёска
Вялікая Сліва
|
Гісторыя
правіцьУ 1924—1954 гадах цэнтр Вялікасліўскага сельсавета. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета[2].
Праз вёску працякае рака Вялікая Сліва (левы прыток ракі Случ).
Вядомыя асобы
правіць- Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (1923—1996 — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971).
- Вольга Ільінічна Дуброўшчык (нар. 1944) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995).
- Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў (нар. 1945) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальша́я Слі́ва
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх