Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі
Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (3 чэрвеня 1923, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 11 сакавіка 1996) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1996 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951; аспірантура, 1954).
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1954—1960), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1960—1965, загадчык кафедры агульнай хіміі), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1988, рэктар)[1].
Навуковыя інтарэсы: агульная хімія; фізікахімія сілікатаў і тэхналогія шкла; педагогіка вышэйшай школы.
Узнагароды
правіцьОрдэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1981), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і інш[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Савіцкі Сцяпан Еўдакімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).