Ісоп лекавы[3][4] (Hyssopus officinalis) — расліна сямейства ясноткавых.

Ісоп лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyssopus officinalis L.

Падвіды
  • Hyssopus officinalis aristatus
  • Hyssopus officinalis canescens
  • Hyssopus officinalis montanus
  • Hyssopus officinalis officinalis

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32536
NCBI  39324
EOL  579591
GRIN  t:19644
IPNI  448511-1
TPL  kew-102273

Назва правіць

Народныя назвы: красвень, красвяк, крузбень[5], ізоп[6].

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая паўкусцікавая расліна з дравяністым коранем і адраўнелым каля асновы лісцем. Вышыня да 70 см. Сцябло галінастае, 4-граністае. Лісце лінейна-ланцэтнае, суцэльнакрайняе. Кветкі пераважна сінія, радзей ружовыя, белыя, сабраныя ў аднабаковыя коласападобныя суквецці. Цвіце ў ліпені — жніўні. Плод — 3-граністы арэшак. Расліны з моцным бальзамічным пахам. Лісце і маладыя парасткі ядомыя (прыправа). Выкарыстоўваецца ў кулінарыі, парфумернай, лікёра-гарэлачнай вытворчасці.

Лісце мае гаркавата-востры смак, калі яго пажаваць, у роце адчуваецца цяпло. Лісце ісопу мае ў сабе эфірныя алеі (у раслін з сінімі кветкамі да 1,17 %, з ружовымі — 0,95 %, з белымі 0,62 %), дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, флаваноіды і глюказіды.

Распаўсюджанне правіць

Вырошчваецца як дэкаратыўная, меданосная, лекавая і тэхнічная расліна. Лёгка дзічэе, трапляецца на сухіх узгорках, камяністых схілах.

Выкарыстанне правіць

Ісоп выкарыстоўваюць як прыправу да страў з мяса і агародніны. Маладыя сцябло, лісце і кветкі (свежыя і сухія) ужываюць для араматызацыі страў, пры засольванні агуркоў, памідораў і маслін. Алей ісопу выкарыстоўваюць для прыгатавання лікёраў, у парфумерыі. У народнай медыцыне ісоп ужываюць як адхарквальны сродак пры захворванні дыхальных шляхоў і парушэннях стрававання, для лячэння астмы, рэўматызму, хуткага загойвання ран. Настоем і адварам ісопу (1 чайная лыжка пасечанай травы на 1 шклянку кіпеню) прамываюць вочы, палошчуць поласць рота, глотку, гартань, робяць кампрэсы на ўдаранае месца, кровападцёкі, выкарыстоўваюць як сродак для загойвання ран.

Агратэхніка правіць

Да ўмоў вырошчвання расліна непатрабавальная, але лепш расце на больш урадлівых глебах (на адным месцы да 10 гадоў). Любіць сонечныя, умерана вільготныя, чыстыя ад пустазелля ўчасткі, засуха- і зімаўстойлівая. Пры высокім снежным покрыве не патрабуе ўкрыцця на зіму.

Размнажаюць ісоп расадным спосабам або дзяленнем куста, сяўбой насення ў грунт. Сеюць ранняй вясной з міжрадкоўямі 70 см, пасля прарэджвання пакідаюць расліны ў радзе праз 30— 40 см. Глыбіня загортвання насення 0,6—1 см. Усходы з'яўляюцца праз 1—2 тыдні. На расаду ісоп высяваюць у першай дэкадзе сакавіка. Пры з'яўленні 5—6 сапраўдных лістоў сеянцы перасаджвагоць на граду радкамі. Пры размнажэнні дзяленнем куста (ранняй вясной) расліны развіваюцца вельмі хутка. Падзеленыя кусцікіі трэба садзіць глыбей, чым рос мацярынскі куст. Ісоп добра пераносіць перасадку. Догляд пасеваў уключае рэгулярнае паліванне, рыхленне міжрадкоўяў, праполкі і падкормкі.

Зеляніну на прыправы збіраюць за лета некалькі разоў. 3 лекавымі мэтамі або для атрымання эфірнага алею сцёблы зразаюць перад цвіценнем, на насенне — у сярэдзіне жніўня, звязваюць у пучкі і падвешваюць уніз верхавінкамі над паперай або радном, куды насенне высыпаецца. Высушаная ў цені сыравіна добра захоўваецца ў закаркаванай пасудзіне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Ісоп лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.