Істмійскія гульні

Істмійскія гульні — адзін з 4-х агульнагрэчаскіх агонаў.

Істмійскія гульні

Яны спраўляліся на Карынфскім перашыйку (Істме) праз два гады, верагодна, увесну кожнага другога і чацвёртага з гадоў алімпіяды. Паданне адносіць іх заснаванне да дагістарычнага часу. Заснавальнікам агона яно заве бога Пасейдона, які ўпершыню зладзіў яго па патанулым у моры Мелікерце. Іншае паданне прыпісвае заснаванне гульняў Тэзею пасля забойства Скірона ці Сініса. Насамрэч яны, верагодна, узніклі ці, прынамсі, атрымалі сваё агульнагрэчаскае значэнне толькі пасля звяржэння тыраніі Кіпселідаў (каля 582 да н.э.).

Загадвалі агонам карынфяне, але ганаровае старшынства на ім мелі афіняне, у гонар іх героя Тэзея. Элейцам, насупраць, доступ быў закрыты. Час гульняў пачынаўся, як і ў іншых агонах, абвяшчэннем свяшчэннага перамір'я. Змаганні былі гімнастычныя і конныя; музычаскія далучыліся толькі ў імператарскую эпоху. Гульні працягваліся, верагодна, некалькі дзён. Пераможца атрымліваў пальмавую галіну і вянок, які ў найстаражытнейшы час (а таксама ў імператарскі) плёўся з хваёвых галін, а ў класічную эпоху — з сельдэрэю.

Літаратура правіць

  • Unger, «Die Isthmien u. Hyakinthien» («Philol.» XXXVII, 1877, стр. 1 сл.).

Гл. таксама правіць