Сельдэрэй
Сельдэрэ́й[1][2] (Apium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), агароднінная культура.
Сельдэрэй | |||||||||||||||
Сельдэрэй пахучы (Apium graveolens) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Apium L., 1753 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДвухгадовыя (у культуры аднагадовыя) травы. У першы год утвараюць разетку лісця вышынёй 30—50 см, на другі — баразнаватыя, прамыя, галінастыя сцёблы вышынёй да 150 см і суквецці (складаныя парасоны). Кветкі дробныя, зеленаватыя, крэмавыя, або бежавыя ў складаным парасоніку. Плод — сямянка.
Лісце і караняплоды багатыя аскарбінавай кіслатой, карацінам, вітамінамі, мікраэлементамі, эфірным алеем. Багаты солямі калію, магнію, жалеза, кальцыю, фосфару.
Распаўсюджанне
правіцьПашыраны па ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды. Вырошчваўся ў старажытным Рыме і Егіпце.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Прохараў В. М. Сельдэрэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сельдэрэй: інфармацыя на сайце GRIN
- Сельдэрэй: карысныя ўласцівасці і рэцэпты Архівавана 9 мая 2011.
- Сельдерей — род Apium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Apium (Сельдерей) // ИАС «ООПТ России» (руск.)