Ісідар Германавіч Бары
(Пасля перасылкі з І. Бары)
Ісідар Германавіч Бары́ (28 снежня 1906 — 1944) — беларускі харавы дырыжор і педагог.
Ісідар Германавіч Бары | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1906 |
Дата смерці | 1944 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1934 годзе Маскоўскую кансерваторыю. У 1922—1925 гадах кіраваў арганізаваным ім аматарскім хорам у Гомелі. З 1934 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі. У 1937—1941 гадах мастацкі кіраўнік хору Беларускай філармоніі.
Творчасць правіць
Валодаў вялікай эмацыянальнасцю, артыстызмам, тонка адчуваў прыроду беларускай народнай песні. Аўтар партызанскіх песень, у т.л. «Баявая партызанская».
Літаратура правіць
- Бары Ісідар Германавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.