Іван Якаўлевіч Брытаў

дзяржаўны дзеяч БССР
(Пасля перасылкі з І. Брытаў)

Іва́н Я́каўлевіч Бры́таў (3 верасня 1924, в. Жохава Уладзімірскай губерні — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр тарфяной прамысловасці БССР (1970—1972).

Іван Якаўлевіч Брытаў
Сцяг міністр тарфяной прамысловасці БССР
24 лютага 1970 — 1972
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Іван Дружалоўскі
Пераемнік Генрых Філіпаў
Нараджэнне 3 верасня 1924(1924-09-03)
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

З сялян. Член КПСС з 1945 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1965).

У 1942—1947 і 1952—1954 гадах у Савецкай Арміі. У 1949—1952 гадах начальнік здабычы торфу торфпрадпрыемства «Дунілава» Яраслаўскай вобласці. У 1954—1969 гадах дырэктар торфпрадпрыемства «Светлагорскае» Гомельскай вобласці. У 1969—1970 начальнік Упраўлення мясцовай прамысловасці Гомельскага аблвыканкама.

З 24 лютага 1970 года міністр тарфяной прамысловасці БССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, медалямі.

Літаратура правіць