Янусь Малец

(Пасля перасылкі з І. В. Малец)

Янусь Малец (сапр. Іван Вільгельмавіч Малец; 8 лютага 1951, в. Хрыстова Пастаўскага раёна — 15 красавіка 2021) — беларускі пісьменнік. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.

Янусь Малец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 лютага 1951(1951-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 2021(2021-04-15) (70 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад Хабараўскам. Пасля службы, у 1983 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў рабочым у часопісе «Вожык» (1993—1994).

Творчасць

правіць

Друкаваўся з 1974 года. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару: зборнікі «Бедны конь» (1992); «Трава ў вушах» (1994); «Намінальны людзель» (2005); «С ума сойти!» (2006). У вершах раскрывае думкі і пачуцці сучасніка, пакутны шлях да ісціны (зборнік «Родны мацярык», 1995).

Займаўся таксама літаратурнай крытыкай. Даследаваў вядомую ананімную паэму «Сказ пра Лысую Гару». Практычна першым публічна назваў імя сапраўднага аўтара[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч) // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 519—520.
  • «Ну, а я, браткі, з Хрыстова» // Пастаўскі край. — 2011. — 28 верас. — С. 5.

Спасылкі

правіць