Аба́б'евозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Вялікае Абаб'е. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Абаб'е
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,3[1] м
Даўжыня 3,27 км
Шырыня 0,87 км
Плошча 1,4 км²
Аб’ём 0,00254 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,5 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 32,8 км²
Выцякаюць рака Абабіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Абаб'е (Беларусь)
Абаб'е
Абаб'е
Абаб'е (Віцебская вобласць)
Абаб'е
Абаб'е
Map

Плошча паверхні возера 1,4 км². Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 10,5 км. Аб’ём вады 2,54 млн. м³. Плошча вадазбору 32,8 км².

Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя лесам і хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі доўгіх вузкіх заліваў. Берагі нізкія. Дно плоскае, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей укрыта крэмнязёмістым сапрапелем. Возера зарастае падводнай расліннасцю па ўсёй плошчы.

Эўтрофнае, слабапраточнае. Пратокамі злучана з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае рака Абабіца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, карп, плотка, гусцяра, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб Сустракаецца судак[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-07 Архівавана 2 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1 / гал. рэд. І. П. Шамякін.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 16. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць