Абанга́н (яв.: Abangan) — яванскія мусульмане, якія спавядаюць сінкрэтычную форму іслама.

Мячэць ва Усходняй Яве

У навуковую практыку тэрмін абанган увёў амерыканскі антраполаг Кліфард Гірц у выніку вывучэння вераванняў на Яве. Ён супрацьпастаўляў абанган сантры (яв.: Santri, літаральна «вучням») — больш артадаксальным прыхільнікам суніцкага іслама і прыяі (яв.: Priyayi «багатым нашчадкам») — вернікам, схільным да містыцызму. Тэрмін быў запазычаны ў саміх яванцаў. Відавочна, паходзіць з арабскай мовы і значыць паслядоўніка.

Згодна К. Гірцу, абанган захоўвалі абшчынныя вераванні і святы, у той час як сантры больш цікавіліся мусульманскай дактрынай, а прыяі вылучалі сябе як вышэйшы свет грамадства з асаблівым этыкетам. У больш шырокім сэнсе абанган — мусульмане, якія не прытрымліваюцца шарыяту, а практыкуюць мясцовую версію адата, прававых і рэлігійных узаемаадносін, што ўзніклі да распаўсюджання іслама на аснове анімізму, індуізму і будызму. К. Гірц атаесамляў абанган з сельскай і гарадской традыцыйнай абшчынай, сантры — з гандлярамі і заможнымі гараджанамі, прыяі — з арыстакратыяй.

У нашы дні тэрмін выкарыстоўваецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі адносна мусульман, што захоўваюць сінкрэтычныя вераванні, не прытрымліваюцца жорсткіх рэлігійных канонаў.

Спасылкі правіць