Абвяшчэнне вайны
Абвяшчэ́нне вайны́ — папярэдняе матываванае паведамленне адной дзяржавы аб ваенных дзеяннях супраць другой дзяржавы. Рэгулюецца 3-й Гаагскай канвенцыяй 1907 года, паводле якой вайна не павінна пачынацца без папярэджання, неабходнага для мірных перагавораў канфліктуючых дзяржаў і інфармавання нейтральных дзяржаў. Абвяшчэнне вайны з'яўляецца кампетэнцыяй вышэйшых органаў улады.
Існуючае міжнароднае права, зыходзячы з прынцыпу неўжывання сілы і пагрозы сілай, кваліфікуе любы ваенны напад як агрэсію, міжнароднае злачынства. Выкарыстанне ўзброеных сіл дапускаецца толькі як мера ў адказ супраць агрэсара.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права абвяшчэння вайны належыць Вярхоўнаму Савету.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).