Абдэльрахім Дагала
Абдэльрахім Дагала (араб. عبدالرحيم دقلو) — намеснік камандуючага Сіл аператыўнай падтрымкі Судана, генерал-лейтэнант.
Абдэльрахім Дагала | |
---|---|
араб. عبد الرحيم حمدان دقلو | |
Дата нараджэння | 1970-я |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род войскаў |
Пагранічныя войскі Судана (да 2013) Сілы аператыўнай падтрымкі (з 2013) |
Званне | Генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | Дарфурскі канфлікт, Суданская рэвалюцыя, Канфлікт у Судане (2023) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў пачатку 1970-х у Паўднёвым Дарфуры. Паходзіць з клана Махамідаў арабскага бедуінскага племя рызейгат[1].
Першапачаткова служыў у памежных войсках, удзельнічаў у Дарфурскай вайне. У 2013 годзе перайшоў у Сілы аператыўнай падтрымкі (САП)[1], кіраўніком якіх стаў ягоны брат Махамед Хамдан Дагала[2].
У 2018 годзе прызначаны намеснікам камандуючага САП[3][4].
Падчас Суданскай рэвалюцыі спрыяў падзенню рэжыму Амара аль-Башыра. У чэрвені 2019 года меркавана замовіў расправу ў Хартуме над сядзячай забастоўкай[1][5].
У верасні 2023 года з-за абвінавачванняў у парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту САП з УСС трапіў пад міжнародныя санкцыі[6][7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в طالته أولى العقوبات الأميركية بعد اندلاع الحرب.. عبد الرحيم دقلو نائب قائد قوات الدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Mai, H.J.. U.S. imposes sanctions on Sudanese paramilitary leader; boosts humanitarian aid . NPR (6 верасня 2023).
- ↑ Sudan's RSF deputy leader says US sanctions on him 'unfair' (англ.). Arab News (7 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ النحاس, محمد. عبدالرحيم دقلو.. ماذا تعرف عن القائد الثاني لقوات الدعم السريع بالسودان؟ (ар.). شبكة رؤية الإخبارية (23 красавіка 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ قصص الذهب واتهامات "الاعتصام".. من هو عبد الرحيم دقلو الذي عاقبته واشنطن؟ | الحرة (ар.). www.alhurra.com. Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ BLINKEN, ANTONY J.. Actions Against Senior Rapid Support Forces Commanders in Sudan (англ.). United States Department of State (6 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Treasury Sanctions Sudanese Paramilitary Leader . U.S. Department of the Treasury (6 верасня 2023).