Аблога Хіхона

Аблога Хіхона (ісп.: Sitio de Gijón) — эпізод грамадзянскай вайны ў Іспаніі, падчас якога атрады анархістаў, што фармальна выступалі на баку рэспубліканцаў, аблажылі казармы Simancas у Хіхоне. Іх абараняў невялікі гарнізон з 180 салдат і афіцэраў жандармерыі, якія падтрымалі мяцеж генерала Франсіска Франка. Бітва вылучалася ўпартасцю абложаных, якія трымалі абарону амаль месяц, з 19 ліпеня па 16 жніўня 1936 года.

Аблога Хіхона
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Alvarez Laviada.jpg
Дата з 19 ліпеня па 16 жніўня 1936 года
Месца Хіхон, Астурыя, Іспанія
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Bandera del bando nacional 1936-1938.svg Паўстанцы-нацыяналісты
Камандуючыя
Мануэль Атэра Антоніа Пінілья
Сілы бакоў
невядома 180 чалавек
Страты
невядома 180 забітых і параненых

ПерадумовыПравіць

Распачатае ў ліпені 1936 года паўстанне нацыяналістаў у Астурыі асаблівых вынікаў не дасягнула. Кіраўніцтва правінцыяй ажыццяўляў Савет, які складаўся з рабочых, шахцёраў і чыноўнікаў, што варожа ставіліся да Франка і яго прыхільнікаў. Колькасць членаў працоўных прафсаюзаў Нацыянальнай канфедэрацыі працы і Усеагульнага саюза працоўных дасягала 70 тысяч. Яны складалі аснову для праўрадавага апалчэння.

У такіх умовах ваенны губернатар Хіхона, палкоўнік Пінілья не адважыўся аб’яўляць сваю лаяльнасць паўстанцам. Так ці інакш, але яму не паверылі і казармы былі акружаны і адрэзаны на многія мілі ад саюзнай арміі Эміліа Мола. Адзінай надзеяй абложаных быў крэйсер «Альмірантэ», які знаходзіўся ў той момант у адноснай блізкасці ад горада.

АблогаПравіць

Бітва за хіхонскія казармы была адзначана нязломным супрацівам гарнізона і вострым дэфіцытам зброі і боепрыпасаў (акрамя дынаміта) у рэспубліканцаў. Прысутнасць у сваім тыле такога ачага перашкаджала ім сканцэнтраваць свае сілы пры аблозе Аўеда, і таму, іх атакі былі бесперапыннымі і бязлітаснымі.

Вельмі хутка запасы вады вычарпаліся, і абаронцы сталі пакутаваць ад смагі. Пінілья адмаўляўся здацца, абапіраючыся на прапаганду, і верачы, што дапамога хутка прыйдзе. Як і ў іншым падобным выпадку, пры аблозе таледскага алькасара, анархісты, захапіўшы ў закладнікі сына Пінільі, пагражалі забіць яго, калі супраціў не спыніцца. І таксама як і Хасэ Маскарда Ітуартэ палкоўнік быў непахісны.

У сярэдзіне жніўня шахцёры штурмавалі казармы, выкарыстоўваючы пры гэтым дынамітныя шашкі. Будынак ахапіў пажар. Супраціў нацыяналістаў быў зламаны. Перад тым, як здацца, Пінілья перадаў па радыё паведамленне на «Альмірантэ Сервера», патрабуючы адкрыць агонь па сваёй пазіцыі. Крэйсер, баючыся правакацыі з боку рэспубліканцаў, агонь па сваіх не адкрыў. Казармы захапілі. Абаронцы расстраляны.

ЛітаратураПравіць

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.