Абэрак
Абэ́рак (польск.: oberek ад obrót — абарот, вярчэнне) — польскі народны парны танец(руск.) бел.. Музычны памер трохдольны, тэмп(руск.) бел. хуткі. Аснова харэа-тэхнічны элемент — вярчэнне. Выконваецца ў суправаджэнні інструментальнай музыкі(руск.) бел. і жартоўных прыпевак. Зафіксаваны ў другой палове 19 ст. О. Кольбергам(руск.) бел. і М. Федароўскім як «шляхетны» танец, пашыраны ў вясковым побыце заходняй Беларусі. Найгрышы да абэрака захоўваюцца ў рэпертуары народных музыкантаў амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абэрак