Аб’ектыўная рэальнасць

Аб'ектыўная рэальнасць — сукупнасць незалежных ад чалавечай свядомасці аб'ектаў, сувязяў, адносін, узаемадзеянняў, працэсаў, аб'яднаных у нежывыя, жывыя  (руск.) і сацыяльна-арганізаваныя сістэмы. Жывыя сістэмы ўключаюць усю сукупнасць арганізмаў, здольных да самаўзнаўлення на аснове генетычнай інфармацыі  (руск.). Сацыяльна-арганізаваныя сістэмы — гэта сукупнасць індывідуумаў і іх згуртаванняў, якія падтрымліваюць сваё існаванне праз пераўтварэнне навакольнай рэчаіснасці. У структуру такіх сістэм уваходзяць таксама створаныя чалавекам тэхнічныя сістэмы, з дапамогай якіх ён больш паспяхова асвойвае рэчаіснасць. Унутраная падпарадкаванасць і сістэмная арганізацыя, якімі валодае аб'ектыўная рэальнасць, законы яе эвалюцыі складаюць найважнейшы элемент даследаванняў.

З улікам характару аспектаў аб'ектыўнай рэальнасці, якія даследуе тая ці інш. дысцыпліна, вылучаюць фізічную рэальнасць, біялагічную рэальнасць і г.д. і адпаведна карціну фізічнай рэальнасці, карціну біялагічнай рэальнасці і г.д. як найбольш буйныя блокі ведаў. Агульныя характарыстыкі аб'ектыўнай рэальнасці адлюстроўвае агульнанавуковая карціна сусвету  (руск.).

Літаратура правіць