Аб’яднаны фронт вызвалення прыгнечаных народаў
Аб’яднаны фронт вызвалення прыгнечаных народаў (скар. АФВПН; фр.: Front Uni de Lutte des Races Opprimées, FULRO, в’етн.: Mặt trận Thống nhất Đấu tranh của các Sắc tộc bị Áp bức) — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала на тэрыторыі В’етнама ў 1964—1992 гадах, мэтай якой было стварэнне аўтаноміі для народа дэгараў, якія жылі на горным плато Тэйнгуен.
Аб’яднаны фронт вызвалення прыгнечаных народаў | |
---|---|
фр.: Front Uni de Lutte des Races Opprimées в’етн.: Mặt trận Thống nhất Đấu tranh của các Sắc tộc bị Áp bức | |
Ідэалогія | нацыяналізм |
Лідары | Лес Касем, І Бхам Энюол |
Штаб-кватэра | Мандалькіры, Камбоджа |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1964 |
Расфарміравана | 1992 |
Адлучылася ад | BAJARAKA |
Саюзнікі |
КНР Камбоджа ЗША |
Праціўнікі | В’етнам |
Удзел у канфліктах | Вайна ў В’етнаме, Кампучыйска-в’етнамскі канфлікт |
Амерыканцам у 1965 годзе ўдалося пераканаць баевікоў АФВПН спыніць узброеныя акцыі супраць в’етнамскага насельніцтва і адміністрацыі. Пасля Тэцкага наступлення 1968 года, калі баевікі АФВПН выступілі супраць НФВПВ, амерыканцы прынялі рашэнне выкарыстаць АФВПН для прамога супрацьстаяння атрадам НФВПВ у абмен на гарантыі самастойнасці ў адносінах з уладамі Паўднёвага В’етнама. Камітэт па справах горцаў пры амерыканскім пасольстве ў Сайгоне з сярэдзіны 1968 года пачаў патрабаваць ад паўднёвав’етнамскага ўрада прадастаўлення дэгарам аўтаноміі. 19 снежня 1968 года было заключана пагадненне паміж АФВПН і ўрадам Рэспублікі В’етнам аб наданні легальнага статусу баевікам АФВПН, а таксама добраахвотным уваходжанні некаторых фарміраванняў АФВПН у склад Рэгіянальных сіл Арміі Рэспублікі В’етнам[1].
Пасля паўночнавав’етнамскага ўварвання ў Паўднёвы В’етнам дзясяткі тысяч горцаў, ратуючыся ад рэпрэсіяў за супрацоўніцтва з амерыканцамі і паўднёвав’етнамскімі ўладамі, былі вымушаны бегчы ў Бірму і Тайланд. Іншыя ж пачалі партызанскую вайну супраць урада ДРВ.
Да пачатку 1990-х гадоў становішча апошніх гуртоў АФВПН, пазбаўленых усякай падтрымкі, стала безнадзейным: яны жылі ў пяці пасёлках, адрэзаных ад знешняга свету. У 1992 годзе апошнія 407 баевікоў АФВПН былі раззброены міратворчымі сіламі ААН у Камбоджы[2].