Авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры (2019)
Авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры быў нанесены паветранымі сіламі Лівійскай нацыянальнай арміі пад камандаваннем Х. Хафтара 3 ліпеня 2019 г. Цэнтр выкарыстоўваўся ў якасці прытулку для мігрантаў і бежанцаў, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы. Па інфармацыі Савета па правах чалавека ААН, у памяшканні якое было разбурана ракетным ударам «пражывала каля 600 чал.»[1]. Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні[2].
Авіяўдар
правіцьУ красавіку 2019 г. Лівійская нацыянальная армія пад камандаваннем Х. Хафтара пачала наступленне з мэтай захапіць Заходнюю Лівію і Трыпалі, якія знаходзяцца пад кантролем Урада нацыянальнай згоды (прызнаны ААН). Пасля таго, як у маі ў выніку авіўдару па цэлі, якая знаходзілася менш чым 100 м ад Цэнтра міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў заклікала эвакуіраваць бежанцаў і мігрантаў, якія знаходзяцца ў зонах канфлікту[3][4].
Авіяўдар быў нанесены па ваенным лагеры сіл УНЗ, сіламі ВПС ЛНА, вечарам 3 ліпеня. Адна з ракет, узарвалася ў ангары, у якім пражывала каля 120 чал. Паводле дадзеных ААН, у авіяўдары загінула як мінімум 53 чал., а больш за 130 атрымалі раненні. У момант, калі мігранты пакідалі цэнтр, Лівійская гвардыя адкрыла па ім агонь[5].
Рэакцыя
правіць- ЛНА: Паводле заявы інфармацыйнага цэнтра Заходняга аператыўнага штаба ЛНА, «армія не наносіла ўдары па цэнтры ўтрымання нелегальных імігрантаў». У штабе адзначылі, што ВПС ЛНА кропкавымі ўдарамі вечарам 3 ліпеня бамбілі ваенны лагер лаяльнай Ураду нацыянальнага адзінства і іх склады са зброяй, якія знаходзяцца ў тым жа раёне. Пасля паспяховага авіяналёту, паведамляюць у ЛНА, баевікі, каб «ўвесці ў зман грамадскую думку і ўскласці віну на войска, абстралялі з мінамётных установак цэнтр утрымання нелегальных мігрантаў»[6].
Міжнародная рэакцыя
правіць- ААН: Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет і кіраўнік місіі ААН у Лівіі Гасан Саламі публічна заявілі, што гэты нападзенне можа прадстаўляць сабой ваеннае злачынства. Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш ініцыяваў правесці незалежнае расследаванне.
Зноскі
- ↑ Rami Musa,. Airstrike kills 44 migrants in Libyan detention center (англ.). Associated Press (4 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ Libyan migrants 'fired upon after fleeing air strikes' (англ.). BBC (4 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ Declan Walsh. Airstrike Kills Dozens of Migrants at Detention Center in Libya (англ.). The New York Times (3 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ Move refugees in Tripoli out of harm’s way, urges UNHCR (англ.). Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (8 мая 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ Libyan guards shot at fleeing migrants, UN says, as Security Council fails to condemn attack (англ.). France24 (4 чэрвеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ Армия Хафтара отрицает, что бомбила центр содержания беженцев под Триполи (руск.). РИА Новости (3 чэрвеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.