«Агата Кристи» — расійскі рок-гурт, існаваў у 19882010 гадах. Заснаваны Вадзімам Самойлавым, Аляксандрам Казловым і Пятром Маем у 1988 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Непасрэдным папярэднікам «Агаты Кристи» быў ВІА «УПИ-РТФ». Падчас запісу альбому «Второй фронт» да групы далычыўся Глеб Самойлаў.

Агата Кристи
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, готык-рок, псіхадэлічны рок, арт-рок, новая хваля[d], глэм-рок, хард-рок і пост-панк
Краіны
Адкуль Екацярынбург
Лэйблы Sintez Records[d], Extraphone[d] і Soyuz[d]
Склад
agata.ru
agata.rip
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу свайго існавання творчасць групы перасякаецца са шматлікімі накірункамі рок-музыкі, аднак з усіх прыкметна пераважае пост-панк. Склад таксама некалькі разоў змяняўся, але творчым касцяком групы ўвесь час заставаліся браты Самойловы. Візітнай карткай групы з’яўляецца нейкая містычнасць, асуджанасць, дэпрэсіўная атмасфера, экспрэсіўная манера выканання і прасякнутыя «магіяй» тэксты песень. Такія кампазіцыі як «Как на войне», «Опиум для никого», «Сказочная тайга» і «Ковёр-вертолёт» сталі прызнанымі хітамі.

Усяго група выпусціла дзесяць студыйных альбомаў, пяць сборникаў, два альбома з рэміксамі, тры макси-сінгла, васямнаццаць відэакліпаў. Альбомы:

У 2009 годзе было аб’яўлена аб спыненні існаванні гурта пасля выхаду апошняга альбому «Эпилог» і заключнага канцэрнага тура, што і адбылося з 2010 годзе. Сёння Глеб Самойлаў з’яўляецца лідарам гурта «Глеб Самойлоff & The Matrixx». Вадзім займаецца прадзюсарскай дзейнасцю, барацьбой з пірацтвам, а таксама абяцае па хуткім часе стварыць сваю групу.