Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб
Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банка Беларусі, створаная ў снежні 2008 года ў адпаведнасці з законам «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».
Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адрас | 220114, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 72а, пакой 415 |
Тып арганізацыі | дзяржаўная арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | руская, англійская, беларуская |
Кіраўнікі | |
Генеральны дырэктар | Святлана Рыгораўна Лега (выконвае абавязкі) |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 2008 |
adc.by |
Асноўнай мэтай дзейнасці Агенцтва з’яўляецца забеспячэнне гарантаванага пакрыцця грашовых укладаў у беларускіх рублях і замежных валютах, змешчаных фізічнымі асобамі на рахунках і на дэпазітах у банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых установах, узятых на ўлік у Агенцтве. На ўлік абавязкова становяцца ўсе банкі Рэспублікі Беларусь, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазіты.
З 31 ліпеня 2009 года пакрыццю падлягаюць 100 % грашовых сродкаў на рахунках фізічных асоб (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртанне прыбыткаў у выглядзе працэнтаў не ўскладзена на Агенцтва і не рэгламентавана законам.
Агенцтва вядзе рэестр банкаў, узятых на ўлік у Агенцтве, кантралюе своечасовасць і дакладнасць пералічэння банкамі абавязковых адлічэнняў у фонд Агенцтва; вядзе рэестр патрабаванняў фізічных асоб у выпадках, калі ў Агенцтва ўзнікае абавязак па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў); згодна з пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь выконвае абавязкі часовай адміністрацыі банка; у адпаведнасці з пастановай суда па эканамічных справах выконвае абавязкі антыкрызіснага ўпраўляючага падчас ажыццяўлення працэдур банкруцтва.
Сістэмы страхавання ўкладаў
правіцьСістэмы страхавання ўкладаў дзейнічаюць у многіх краінах свету. Пры стварэнні беларускай арганізацыі за прыклад была ўзята амерыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваннем сродкаў у банках, падкантрольная парламенту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраванні гэтым органам.
У большасці краін свету існуюць абмежаванні на максімальную суму, якая падлягае пакрыццю ў выпадку банкруцтва банка. Стопрацэнтнае гарантаванне захаванасці ўкладаў існуе з нядаўняга часу толькі ў Аўстрыі, Грэцыі, Ірландыі, Германіі і некаторых іншых краінах. Аднак, у адрозненне ад Беларусі, у краінах Еўрасаюза і ЗША забяспечана страхаванне дэпазітаў як фізічных, так і юрыдычных асоб.
Банкі і іх улік у агенцтве
правіцьКаб узяць банк на ўлік у агенцтве, банк падае ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь афіцыйны зварот. У дзень звароту ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь дзеля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на змяшчэнне грашовых сродкаў фізічных асоб ва ўклады (дэпазіты) Банк накіроўвае ў Агенцтва сваю заяву аб прыняцці на ўлік.
Нацыянальны банк у дзень адпраўлення банку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) у пісьмовай форме паведамляе Агенцтву назву банка, адрас банка, дату дзяржаўнай рэгістрацыі, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і памер нарматыўнага капіталу банка для мэты надалейшага падліку рэгістрацыйнага ўзносу.
Банк павінен пералічыць у Агенцтва рэгістрацыйны ўзнос на працягу трох працоўных дзён ад даты атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на змяшчэнне грашовых сродкаў фізічных асоб ва ўклады (дэпазіты). Агенцтва ў дзень атрымання рэгістрацыйнага ўзносу ўносіць банк у рэестр банкаў, узятых на ўлік. Праз тры дні з даты ўзяцця банка на ўлік Агенцтва адпраўляе такому банку пасведчанне аб узяцці на ўлік у Агенцтве.
Банкі павінны на незваротнай аснове пералічваць у рэзерв Агенцтва наступныя абавязковыя адлічэнні: рэгістрацыйны ўзнос і каляндарныя ўзносы. Рэгістрацыйны ўзнос сплачваецца ў памеры 0,5 % ад памеру нарматыўнага капіталу на першы дзень месяца, у якім банк атрымаў спецыяльны дазвол (ліцэнзію). Памер каляндарных узносаў, за выключэннем выпадкаў, калі іншае ўсталявана Прэзідэнтам Республікі Беларусь, складае 0,3 % ад рэшты банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб на першы дзень месяца, наступнага за бягучым кварталам.
У выпадку, калі памер рэзерву Агенцтва перавышае 5 % ад памеру агульнай сумы банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб, памер надалейшых каляндарных узносаў аўтаматычна скасуецца ў два разы. У выпадку, калі пасля скасавання памеру ўзносаў рэзерв Агенцтва робіцца меней за 5 % ад памеру агульнай сумы банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб, памер каляндарных узносаў аўтаматычна зноў падвышаецца да 0,3 %.
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
правіцьПісьмовыя звароты можна накіроўваць поштай на адрас: вул. Шпілеўскага, 54, 220067, г. Мінск, альбо змяшчаць у спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Агенцтва.
Прыём грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца па адрасе г. Мінск, вул. Шпілеўскага, 54 згодна з графікам, які змешчаны на афіцыйным сайце Агенцтва.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Статут Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў
- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» ад 8 ліпеня 2008 года № 369-З Архівавана 2 красавіка 2011.. Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 1 красавіка 2011. (руск.)
- ДУ «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» Архівавана 27 студзеня 2013.