Цяце́рын[1] (трансліт.: Ciacieryn, руск.: Тетерин) — аграгарадок у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Цяцерынскага сельсавета. Знаходзіцца на беразе Цяцёрынскага вадасховішча.

Аграгарадок
Цяцерын
Teterino Hydroelectric Power Station 02.jpg
Цяцерынская ГЭС
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Аўтамабільны код
6
Цяцерын на карце Беларусі ±
Цяцерын (Беларусь)
Цяцерын
Цяцерын (Магілёўская вобласць)
Цяцерын

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў г. зв. «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і бліжніх», складзеным у 1390-я гады. Паводле ўскосных звестак, у 1-й трэці 15 ст. пры вял. кн. Вітаўце, Цяцерын з воласцю належаў князю Сямёну-Лугвеню Альгердавічу. У пазнейшым дакуменце ад 1468 года згадваецца яго дар «даніна мядовая цяцерынская» Ануфрыеўскаму манастыру каля Мсціслава. У 1501 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык між іншых уладанняў перадаў двор Цяцерын з сёламі на рацэ Друць сваёй жонцы Алене. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім павеце, мястэчка. У 1624 годзе ва ўласнасці ў Льва Сапегі[2]. З 1772 года ў Расійскай імперыі. У 1848 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1924—1931, 1935—1959 гадах і з 1966 года ў Круглянскім, у 1931—1935 і 1959—1966 — у Бялыніцкім раёнах.

Перад вайной у вёсцы 129 двароў, 632 жыхары[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1944 годзе акупанты спалілі 119 двароў, загубілі 188 чалавек[3]. Паблізу вёскі 30.6.1944 года здзейсніў подзвіг Рыгор Іванавіч Шыбанаў, за што атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.[4]

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Цяце́рына, н.
  2. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.
  3. 3,0 3,1 Тетерино (руск.) 
  4. Шибанов Григорий Иванович (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
  • Тэрыторыя Белыніцкага раёна ў часы Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бялыніцкага р-на. — Мн., 2000. С. 41-59.

СпасылкіПравіць