Ад’юнкт-прафесар

(Пасля перасылкі з Ад'юнкт-прафесар)

Ад’юнкт-прафесар (англ.: Adjunct professor) — пасада і званне ва ўстановах вышэйшай адукацыі некаторых краін свету. У залежнасці ад канкрэтнай краіны умовы працаўладкавання і статус ад’юнкт-прафесараў могуць істотна адрознівацца.

Еўропа і Лацінская Амерыка правіць

У Партугаліі пасада ад’юнкт-прафесара прадугледжвае стабільную занятасць у якасці выкладчыка на поўны працоўны дзень. У такіх краінах, як Аргенціна і Бразілія, аналагічнае абазначэнне таксама прадугледжвае стабільную занятасць. У Фінляндыі Саюз дацэнтаў Фінляндыі і Міністэрства адукацыі Фінляндыі рэкамендуюць тэрмін «ад’юнкт-прафесар» на англійскай мове ў якасці перакладу навуковага звання дацэнта.

Паўночная Амерыка правіць

У Злучаных Штатах ад’юнкт-прафесар — гэта выкладчык, які наадварот не з’яўляецца штатным супрацоўнікам ВНУ. Хоць ён можа быць навукоўцам або выкладчыкам, але асноўным працадаўцам яго не з’яўляецца вышэйшая школа або ўстанова, у якой ён чытае лекцыі і праводзіць іншыя заняткі. Ад’юнкт-прафесары складаюць большасць выкладчыкаў у некаторых вышэйшых навучальных установах (каледжах). Іх часовыя кантракты, як правіла, падаўжаюцца з года ў год. Як і ў выпадку з іншымі работнікамі, занятымі няпоўны працоўны дзень, ім плацяць менш, чым прафесарам, якія працуюць поўны працоўны дзень па асноўным месцы працы, і яны не атрымліваюць большасці традыцыйных бонусаў і дапамог для штатных супрацоўнікаў, такіх як медыцынская страхоўка або ўласны кабінет. У большасці выпадкаў ад’юнкт-прафесарам патрабуецца як мінімум ступень магістра, але ў некаторых выпадках патрабуецца ўсяго толькі ступень бакалаўра і адпаведны практычны досвед. Аднак больш за траціну з ад’юнкт-прафесараў у ЗША ўсёж маюць ступень доктара філасофіі (PhD). У многіх універсітэтах тытул «ад’юнкт-прафесар» (або яго варыянты, такія як, напрыклад, ад’юнкт-дацэнт) прадугледжвае ступень доктара філасофіі або іншую навуковую ступень; тыя ж, хто мае ступень магістра або бакалаўра, могуць атрымаць званне «ад’юнкт-лектара».

У Канадзе тытулы ад’юнкт-прафесара часта надаюцца на знак прызнання актыўнага ўдзелу чалавека ў развіцці той ці іншай вышэйшай навучальнай ўстановы, у той час як самі ад’юнкт-прафесары часцяком працуюць ва ўрадзе, прамысловасці, бізнесе або ў іншай установе — гэта значыць з’яўляюцца знешнімі сумяшчальнікамі.

Азія і Акіянія правіць

У Бангладэш універсітэты выкарыстоўваюць для пасад выкладчыкаў найменні ад’юнкт-прафесара або ад’юнкт-дацэнта каб паказаць, што выкладчык не з’яўляецца іх штатным супрацоўнікам. У Пакістане яны таксама лічацца нерэгулярнымі выкладчыкамі, і звычайна такія пасады прадастаўляюцца замежным навукоўцам у рамках праграм міжнароднага супрацоўніцтва. У Аўстраліі гэты тэрмін зарэзерваваны для навукоўцаў і даследчыкаў з па-за межаў універсітэта, якія маюць цесную сувязь з універсітэтам, напрыклад, праз навуковае кіраўніцтва аспірантамі, для асоб, адзначаных ганаровым званнем, якія адлюстроўваюць іх ранг і статус. У Тайландзе ад’юнкт-прафесары лічацца нерэгулярнымі выкладчыкамі.