Адам Шабоцька
Адам Шабоцька (1923 — 28 жніўня 1950) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1]
Адам Шабоцька | |
---|---|
Нараджэнне |
1923 |
Смерць |
28 жніўня 1950 |
Месца пахавання | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і ў 1922 годзе ў в. Католышы гміны Уселюб, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка.
У канцы 1946 — пачатку 1947 далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ), дзе таксама быў яго аднавясковец Самсон Пярловіч. Зрабіў для падпольшчыкаў пячатку з выявай Пагоні. Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар Алесь Бажко. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі, сам Адам Шабоцька быў арыштаваны 30 траўня. Утрымліваўся ў Баранавіцкай следчай турме «Крывое кола». 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[2] Адам Шабоцька атрымаў 10 гадоў савецкіх лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў.
Пакаранне адбываў на лесапавале ў канцлагеры Усць-Вым Комі АССР, а з 1949 г. — на будаўніцтве вугальных шахтаў у спецлагеры Караганды Казахскай ССР, дзе і загінуў 28 жніўня 1950. Пахаваны там жа на лагерным магільніку. Не рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ http://www.slounik.org/154942.html Біяграфія Адама Шабоцькі
- ↑ http://www.slounik.org/154980.html
Літаратура
правіць- Сяргей Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг., Слонім - Мінск 2005
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3