Адам Юр’евіч Міцкевіч

Дваюрадны дзядзька паэта Якуба Коласа

Адам Юр’евіч Міцкевіч (1888/1889, в. Мікалаеўшчына, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1943) — беларускі фізік.

Адам Юр’евіч Міцкевіч
Дата нараджэння 1888 ці 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) ў беларускай сялянскай сям’і. Брат філолага Ігната Міцкевіча (1876—1949), дваюрадны дзядзька паэта Якуба Коласа[1].

З 1918 года выкладчык матэматыкі ў Мар’інагорскім сярэднім сельскагаспадарчым вучылішчы. У сакавіку 1921 года вучылішча было пераўтворана ў Мар’інагорскі тэхнікум, у якім Адам Юр’евіч Міцкевіч займаў пасаду загадчыка навучальнай часткі[2].

Выкладаў на кафедры фізікі педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1], у Камуністычным універсітэце.

У 1927—1928 гг. падрыхтаваў праект «Слоўніка фізічнай тэрміналогіі». У гэтай яму дапамагала настаўніца Н. А. Вераскоўская. Слоўнік быў выдадзены ў 1929 г. як 21 выпуск серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія»[3].

Арыштаваны 24 ліпеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Малмыж Кіраўскай вобласці. Вызвалены ў 1935 годзе.

Памёр у 1943 годзе[1]. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.

Зноскі