А́дзьва (руск.: А́дзьва[1], ) — рака на паўночным усходзе Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).

Адзьва
руск.: Адзьва
Характарыстыка
Даўжыня 334 км
Плошча басейна 10 600 км²
Басейн Уса → Пячора → Пячорская губа → Пячорскае мора → Баранцава мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 127 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Ванюкты
 · Каардынаты 67°57′53″ пн. ш. 61°30′32″ у. д.HGЯO
Вусце Уса (прыток Пячоры)
 · Месцазнаходжанне за 161 км ад вусця
 · Каардынаты 66°35′23″ пн. ш. 59°22′17″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Ненецкая аўтаномная акруга, Рэспубліка Комі
Адзьва (Архангельская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Адзьва (Рэспубліка Комі)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 334 км. Плошча вадазбору 10 600 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 127[2] м³/с, аб’ём сцёку 4,008[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Ванюкты ў Вашуткіных азёрах, працякае па Вяліказямельскай тундры ўздоўж грады Чарнышова. Упадае ва Усу за 161[3] км ад яе вусця. Рака раўніннага тыпу, з меандруючым рэчышчам. Замярзае ў кастрычніку. Ледаход у маі. У зімовы час на рацэ ўтвараюцца наледзі.

Прытокі: Лыа-Ю, Вуч-Юра-Ю, Старык-Шор, Вялікая Нядэйта, Шэр-Нядэйта (Нядэйта-шор), Лёк-нядэйта, Чэрпа-Ю, Пымва-Шор (Пым-Ва-Ю), Неру-Ю, Пыжхор, Хаседа-Ю (Хаседаю), Харэта-Ю, Малваю, Салюкую і іншыя рэкі і ручаі[3]. У басейне ракі азёры Ванюк-Ты, Сіраты, Сервэ-Ты і іншыя[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 20. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Рулёва С. Н. Адзьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 «Река АДЗЬВА(руск.) » — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

ЛітаратураПравіць

  • Адзьва // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 20. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 
  • [ Адзьва (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Адзьва // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.(руск.) 

СпасылкіПравіць