Сялянская рэформа ў Расійскай імперыі

(Пасля перасылкі з Адмена прыгоннага права)

Сялянская рэформа ў Расійскай імперыі (руск.: Крестьянская реформа в Российской империи) — першая і самая істотная з ліберальных рэформаў у Расійскай імперыі, ажыццёўленых пры імператары Аляксандры II. Мэтай рэформы, дзеянне якой пачалося ў 1861 годзе, была ліквідацыя прыгоннай залежнасці сялян у Расійскай імперыі. У некаторых раёнах прыгоннае права было адменена раней.

«Вызваленне сялян (Чытанне маніфесту)». Барыс Кустодзіеў, 1907 год.

Паводле маніфеста аб адмене прыгоннага права 1861 года больш за 23 мільёна чалавек атрымалі свабоду. Прыгонным сялянам былі прадстаўлены поўныя грамадзянскія правы, уключаючы права ажаніцца без дазволу гаспадара, валодаць уласнасцю і быць уладальнікамі бізнэсу. Апроч таго, маніфест абвясціў, што сяляне могуць купіць зямлю ў памешчыкаў, аднак шмат сялян пацярпелі ад гэтай рэформы, бо яны набылі толькі свабоду, але не мелі магчымасці набыць зямлю.

У Грузіі вызваленне было адкладзена да 1864 года і праводзілася на значна больш выгадных для дваран умовах. Прыгонныя сяляне, якія працавалі на землях імператара былі вызваленыя ў 1866 годзе, і ім былі дадзены лепшыя і вялікія ўчасткі зямлі.

Літаратура

правіць