Мяркіне: Розніца паміж версіямі
крыніца — be-x-old:Мерач |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 15:29, 4 верасня 2014
Мяркінэ (літ.: Merkinė), традыцыйная беларуская назва - Мерач — колішні горад, цяпер мястэчка ў Варэнскім раёне Аліцкага павета Літвы, у месцы ўпадзення Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Мяркінескага староства. Насельніцтва 1434 чал. (2001).
| ||||||||||||||||||||||
Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV ст. у сувязі з нападамі крыжакоў[1]. У 1443 годзе завершылася будаўніцтва Мерацкага касцёла.
7 снежня 1569 года атрымаў Магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пач. XVII ст. тут заснавалі кляштар дамініканцаў. У 1676 годзе гетман М. К. Пац заснаваў у Мерачы езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзідэнцыю. Ад 1696 года працавала езуіцкая школа. У 1742—1746 гадах езуіты збудавалі драўляны касцёл Св. Крыжа.
У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV.
З 1791 года — цэнтр Мерацкага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) утварылася Мерацкае ваяводства.
На пачатку 1920-х гадоў у Мерачы размяшчаўся сакрэтны штаб чацвертай аператыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай партыі. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пс. «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафесара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генеральным штабам літоўскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Літвой павінна была выступіць на літоўскім баку.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Замчышча.
- Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі (XV ст.)
- Царква (2-я пал. XIX ст.).
Страчаная спадчына
- Ратуша
- Сінагога
Галерэя
-
Замчышча
-
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
-
Нёман у Мяркінэ
Зноскі
- ↑ Мерач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 301
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Mierecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 257—258
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мяркіне
- г. п. Мерач на Radzima.org