Ябацька: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(Няма розніцы)

Версія ад 01:48, 14 студзеня 2021

Ябацькі — зборны тэрмін, які ўзнік у жніўні 2020 года ў Беларусі для наймення радыкальных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў беларускім грамадстве і сродках масавай інфармацыі[1].

Некаторыя ябацькі лічаць, што яны апрыёры маюць падтрымку з боку мясцовых уладаў і лаяльнасць з боку праваахоўных органаў, таму паводзяць сябе вельмі агрэсіўна[2].

Гісторыя

19 жніўня 2020 года Telegram-канал «Пул Першага», які курыруе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваў стыкеры ў яго падтрымку «ЯМыБатька»[3]. Вядома, што «Бацькам» у Беларусі Лукашэнку, насуперак распаўсюджанаму міфу, называлі рэдка, тым больш — у апошнія гады. Пры гэтым менавіта так Лукашэнку ўвесь час называлі ў Расіі, што ўмацавала шмат каго ў Беларусі ў меркаванні, што гэты слоган — вынаходства менавіта расійскіх палітычных тэхнолагаў і прапагандыстаў[4][5]. Падазрэнні ў расійскім следзе ўмацаваліся, калі 21 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што замест беларускіх тэлевізійшчкаў, якія звольніліся ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і беспрэцэдэнтнага гвалту пасля выбараў, будзе працаваць «рускі дэсант»[6][7].

Вельмі хутка ўдзельнікі акцый пратэсту скарацілі лозунг прыхільнікаў Лукашэнкі да зычнага «ЯБацька», які адразу атрымаў адмоўную канатацыю з-за асацыятыўнай блізасці да непрыстойнай лексікі[4]. Спроба прэс-службы Лукашэнкі зрабіць яму піяр дала зусім іншы эфект — з-за адкрытай нецэнзурнай немілагучнасці гэты выраз адразу стаў прадметам гумару і пародый. Прыхільнікі Лукашэнкі хутка ад яго адмовіліся, пры гэтым іх сталі з тае пары называць ябацькамі праціўнікі Лукашэнкі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі