Кася Іофе: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка:Асоба |імя = Кася Іофе |арыгінал_імя = |партрэт = |памер = |подпіс = |апісанне = |імя пры нараджэнні= |род дзейнасці = паэтка, празаік, псіхолаг, перакладчыца, літаратурны крытык |дата нараджэння = |месца нараджэння...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:09, 24 жніўня 2021

Кася Іофе (раней — Кацярына Глухоўская; 2 ліпеня 1995, Мінск) — беларуская паэтка, празаік, псіхолаг, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры і літаратурны крытык. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2021 года)[1].

Кася Іофе
Род дзейнасці паэтка, празаік, псіхолаг, перакладчыца, літаратурны крытык
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1995(1995-06-02) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

Вучылася ў філалагічным класе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, бакалаўр медыцынскай псіхалогіі (вывучала медыцынскую псіхалогію на факультэце філасофіі і сацыяльных навук)[2][3]. Атрымала некалькі спецыялізацый па тэрапіі мастацтвам і творчасцю (арт-тэрапіі) ва Украіне і Балгарыі. Працавала ў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, псіхолагам, рэдактарам інфармацыйных парталаў мінскага клубнага дома «Open Soul» па рэабілітацыі людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі.

Жыве ў Кракаве (Польшча). Вучылася ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце на магістра аховы грамадскага здароўя[2]. Cтудэнтка магістратуры Ягелонскага універсітэта па літаратурнай крытыцы і юдаістыцы[1].

З'яўляецца актывісткай таварыства «Беларусы ў Кракаве», арганізатаркай культурных мерапрыемстваў і паэтычных спатканняў ад European Solidarity Corps i навуковай фундацыі Nausika, Закладальніца Беларускага саду ў Кракаве. Вядзе заняткі з арт-тэрапіі ў псіхіятрычным шпіталі імя доктара Ёзафа Бабіньскага (Szpital Kliniczny im. dr. Józefa Babińskiego w Krakowie). На валанцёрскіх асновах праводзіць анлайн-кансультацыі для ахвяр гвалту ў Беларусі. Таксама з'яўляецца сябрам Шматкультурнага Цэнтру Кракава па дапамозе бежанцам і мігрантам, Квіровага Цэнтру Культуры ў Кракаве, Кракаўскай Школы Паэзіі імя Александра Фрэдры, мінскіх ініцыятыў «Ідэнтычнасць і Права», «ИМЕНА», «Human Constanta», мінскага КД Open Soul па дапамозе людзям з цяжкімі хранічнымі псіхічнымі разладамі[1].

Творчасць

Першы верш напісала ў 12 гадоў[4]. Друкуецца з 2009 года. Яе вершы перакладзеныя на іншыя мовы, апублікаваныя ў літаратурных часопісах «Мишпоха», «Дзеяслоў»[5], «Верасень», «Маладосць» і інш.. Песні на яе вершы выконваюць музычныя гурты «S°unduk», «Адарвірог», «Апоўначы», «Isna Trio», «Агатка»[1]. Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануе ўключыць яе вершы ў выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі.

Перакладае з польскай, рускай, беларускай моў, а таксама з нямецкай і ідыш. Удзельніца міжнароднай перакладчыцкай творчай праграмы Rozstaje.art

Узнагароды

З'яўляецца фіналісткай паэтычных конкурсаў ім. Ларысы Геніюш (2009), ім. Чэслава Мілаша (2011), «Брамамар» (2014)[1].

  • 2020 год — творчасць адзначаная ўзнагародай «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».
  • 2021 год — пераможца Міжнароднага паэтычнага фестываля імя Міхася Стральцова ў намінацыі «Дэбют»[6]

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. а б в г д Новыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра. Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
  2. а б Мікуліч М. Крытэрый — талент. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі // Літаратура і мастацтва  : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 19 сакавіка 2021. — В. 5116. — № 11. — С. 4.
  3. Кася Иоффе (руск.). Полутона. Праверана 24 жніўня 2021.
  4. Olga Wójcik. Bialoruska literatura dla dzieci (польск.). Radio z QLTURĄ (23 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
  5. Кася Іофе (№109). Дзеяслоў. Праверана чэрвень 2020.
  6. Віртуальны фестываль, дзень першы: у Мінску адкрыліся юбілейныя "Вершы на асфальце". СПБ (21 лютага 2021). Праверана 24 жніўня 2021.

[[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]