Багдан Агінскі: Розніца паміж версіямі

(1551—1625) падкаморы троцкі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Багдан_Агінскі
(Няма розніцы)

Версія ад 01:43, 4 студзеня 2011

Багдан Агінскі (?—1625) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Ротмістр гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы троцкі1580).

Валодаў маёнткамі Агінты, Кроны1570) і Еўе ў Троцкім ваяводстве. У 1579 атрымаў у спадчыну мястэчка Кармялаў.

Біяграфія

Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Мацвея.

Абіраўся дэпутатам на соймы 1607, 1608 і 1613, маршалак Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Інфлянцкай вайны.

Староста Віленскага праваслаўнага брацтва. Заснаваў брацкую школу ў Вільні[1], а ў 1611 — друкарню ў Еўі.

У шлюбе з Раінай Валовіч меў 4 сыны і 4 дачкі[2].

Нашчадкі:

Зноскі

  1. А. П. Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ С. 32.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭВКЛ С. 202.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.