Ёзаф Мігаш (славацк.: Jozef Migaš; нар. 7 студзеня 1954, Пушаўцы, Чэхаславакія) — славацкі палітык і дыпламат, былы спікер Народнага Савета (1998[1]—2002[2]) і выканаўца абавязкаў прэзідэнта Славакіі разам з Мікулашам Дзурындам (1998—1999).

Ёзаф Мігаш
славацк.: Jozef Migaš
в.а. Прэзідэнта Славакіі
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 разам з Мікулашам Дзурындам
Кіраўнік урада Мікулаш Дзурында
Папярэднік Уладзімір Мечыяр (в.а.)
Пераемнік Рудольф Шусцер
Спікер парламента Славакіі
30 кастрычніка 1998 — 15 кастрычніка 2002
Папярэднік Іван Гашпаравіч
Пераемнік Павел Грушаўскі
Пасол Славакіі ў Расійскай Федэрацыі
2009 — 2014
Прэзідэнт Іван Гашпаравіч
Кіраўнік урада Івета Радзічава
Нараджэнне 7 студзеня 1954(1954-01-07) (70 гадоў)
Партыя Курс — сацыяльная дэмакратыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Па заканчэнні Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі працаваў у Славацкай акадэміі навук у Кошыцах, пасля быў выкладчыкам у Вышэйшай школе палітыкі пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Славакіі. У 1989 годзе разам з настроенымі на рэформы камуністамі згуртаваўся вакол Петэра Вейса ў Партыі дэмакратычных левых (SDL). У 1995—1996 гадах — надзвычайны і ўпаўнаважаны пасол Славакіі ва Украіне.

У 1996—2001 гадах узначальваў Партыю дэмакратычных левых (SDL). У 1998—2002 гадах — спікер Народнага Савета разам з Мікулашам Дзурындам. У 2009—2014 гадах — пасол Славакіі ў Расійскай Федэрацыі[3].

У 2016 годзе Ёзэф Мігаш быў прызначаны паслом Славакіі ў Беларусі. 9 мая 2020 года, нягледзячы на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі, Ёзэф Мігаш узяў удзел ва ўрачыстасцях у Мінску з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны. У МЗС Славакіі палічылі, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не расказаўшы аб намеры. У выніку Ёзэф Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая[4][5]. Як распавёў Ёзаф Мігаш прэсе, яго ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазіцыяй. Пазней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў здарэнне міжнародным скандалам, а 15 чэрвеня 2020 падпісаў указ аб узнагароджанні дыпламата ордэнам Скарыны[6].

З'яўлецца братам Юрая Мігаша, колішняга пасла ў Венгрыі[7].

Зноскі

  1. New government bungles parliamentary protocol. The Slovak Spectator. Праверана 13 November 2010.
  2. SLOVAKIA: NEW SPEAKER SAYS SLOVAK PARLIAMENT NEEDS TO REGAIN PUBLIC TRUST. IPR Strategic Business Information Database. Праверана 13 November 2010.
  3. Nový veľvyslanec Migaš mal donášať ŠtB, spravy.pravda.sk z 19 czerwca 2009 (славацк.)
  4. dennikn.sk
  5. news.tut.by Архівавана 26 верасня 2020.
  6. nashaniva.by
  7. Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš, sme.sk z 16 lipca 2004 (славацк.)