Ана́фема (ад грэч. ἀνάθεμα — пракляцце) — царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрысціянстве, звязвалася з адлучэннем ад царквы асоб, якія адвяргаюць ці скажаюць асновы веравучэння і не выказваюць жадання пакаяцца ў гэтым.

Устаноўлена з часу Халкідонскага Усяленскага сабору 451 года. Абвяшчаецца на царкоўных саборах, а таксама ў храмах падчас богаслужэння, напрыклад, у канцы першага тыдня Вялікага посту ў праваслаўнай царкве.

Літаратура правіць