Антанін Славічак

А́нтанін Сла́вічак (чэшск.: Antonín Slavíček, 16 мая 1870, г. Прага — 1 лютага 1910, Прага) — чэшскі мастак.

Антанін Славічак
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 мая 1870(1870-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1910(1910-02-01) (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Míla Slavíčková[d][5]
Дзеці Eva Medková[d], Jan Slavíček[d] і Jiří Slavíček[d]
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1887 годзе Славічак паступае ў пражскую Акадэмію мастацтваў і вучыцца ў школе пейзажнага жывапісу ў прафесара Юліуса Маржака разам са сваімі сябрамі аднакурснікі Багуславам Дворжакам і Францішкам Каванам. Пасля смерці прафесара Славічак займае пасаду кіраўніка школы. Мастак спрабаваў таксама атрымаць званне прафесара, аднак гэта яму не ўдалося — неўзабаве аддзяленне пейзажу было закрыта. 10 жніўня 1909 года ў Славічака здарыўся інсульт, за якім рушыла ўслед доўгая аднаўленчая фаза. Паколькі правая рука мастака была паралізаваная, ен спрабаваў маляваць левай рукой, аднак быў настолькі расчараваны вынікамі, што неўзабаве застрэліўся.

Сям'я правіць

  • Жонка Славічака, Багуміла Брыніхава, якую ён адлюстраваў на многіх сваіх палотнах, у 1911 годзе выйшла замуж за мастака Герберта Масарыка.
  • Сын Антаніна, Ян Славічак, таксама быў мастаком.

Творчая спадчына правіць

А. Славічак належыць да ліку вядучых чэшскіх мастакоў пачатку ХХ стагоддзя. Яго раннія палотны напісаны ў рэалістычным стылі; мастак быў майстрам святлаценю. У яго больш позніх працах адчуваецца знаёмства А.Славічака з творчасцю прадстаўнікоў французскага імпрэсіянізму — які, зрэшты, не меў значнага ўплыву на майстэрства чэшскага мастака. У яго апошніх карцінах ўжо праяўляецца выпрацаваны А. Славічакам яго уласны, арыгінальны стыль. Асабліва ўдаваліся мастаку пейзажы любімага ім краю Высачына.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Vítězslav Nezval: Antonín Slavíček, Ein grosser tschech. Maler, Artia Prag 1952

Галерэя правіць