Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў — заснавана 1935 г. у г. Орша як швейная арцель, з 1937 г. арцель «20 гадоў Кастрычніка»[1]. У 1938 г. абсталявана вытворчае памяшканне, у 1960 г. плошчы прадпрыемства пашыраны. У 1971 г. пабудаваны новы будынак. У 1998 г. фабрыка правяла тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці. З 2000 г. РУП з сучаснай назвай.

РУП «Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў»
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Размяшчэнне Орша, вуліца Свярдлова, 14.
Галіна Лёгкая прамысловасць
Сайт linenmill.by

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў у розныя гады займалася выпускам блуз, бялізны, ручным ткацтвам, вырабам абрусаў і інш. З 1993 г. фабрыка знаходзіцца ў складзе дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы». Дзейнічаюць цэхі (2007): пашыву, закройны, ткацкі; эсксперыментальная лабараторыя, участак вышыўкі. Вырабляюцца касцюмы, курткі, сарафаны, спадніцы з ільну, сталовая і пасцельная бялізна з мастацкай вышыўкай.

Цікавыя факты правіць

У рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь карыстаюцца сталовай бялізнай, якая вышыта золатам на блакітным і бардовым ільне. Яна выраблена аршанскімі майстрыхамі. У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь знаходзіцца васьміметровы абрус, шасціметровая дарожка і сурвэткі, якія выкананы на гэтай фабрыцы.

На экспарт прадукцыя ідзе ў Латвію, Літву, Канаду, ЗША, Нідэрланды, Аўстралію, Велікабрытанію, Расію.

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 105.

Літаратура правіць

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Оршанская фабрика художественных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 612.