Афтары правды

трынаццаты студыйны альбом рок-гурта «Neuro Dubel»

«Афтары правды» (бел.: аўтары праўды) — трынаццаты студыйны альбом рок-гурта «Neuro Dubel», выдадзены ў 2010 годзе.[1]

Афтары правды
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Neuro Dubel
Дата выпуску 2010
Жанр панк-рок
Працягласць 3 166 с
Прафесійныя рэцэнзіі

Спіс кампазіцый правіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Афтары правды»   1:26
2. «Ольга Сергеевна»   2:40
3. «Полноте»   3:04
4. «Батариен»   2:57
5. «Стих, Ч. 1»   0:22
6. «Манту»   3:53
7. «Сергей Иванович»   3:03
8. «Напрягая»   2:34
9. «Стих, Ч. 2»   0:13
10. «Отстой»   3:14
11. «Дети галактики»   3:04
12. «Жэтончык»   2:47
13. «Стих, Ч. 3»   0:09
14. «Нельзя (посвящается доброй памяти Олега Бебенина)»   4:01
15. «Касманаўты»   2:48
16. «Ленин»   3:13
17. «Фонарь»   2:45
18. «Стих, Ч. 4»   0:12
19. «Клоун»   3:47
20. «Машины»   3:23
21. «Ленін»   3:11

Крытыка правіць

Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:

  „Дзюбеля“ па-ранейшаму гучаць бруднавата, што з аднолькавым посьпехам можна выдаць за фірмовую прыпанкаванасьць альбо скінуць на хібы запіса і зьвядзеньня. Яны пакрысе адыходзяць ад яўных „падрамштайнаўскіх“ прыпадабненьняў, хоць кволыя спробы на гэтым дыску маюцца.
Сяргей Будкін
 

Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага:

  Наогул, каштоўнасьць альбому яшчэ і ў тым, што ён надзвычай шчыры, у ім няма й адценьня штучнасьці, што заўсёды было ўласьціва Кулінковічу і ягоным калегам. Калі ён нават і ўжывае моцнае слоўца, дык да месца і не таму, што проста хочацца. А таму што так трэба. Таму што іначай ― нельга аніяк!
Зміцер Падбярэзскі
 

Музычны журналіст Алег Клімаў мяркуе, што «пасля ўсё ж таптанні на месцы на апошніх дысках двух, каманда як бы адышла на загадзя нарыхтаваныя рубяжы, пульнула ў нас 21 трэкам і ірванула на заваяванне новых чартаў і іншых вяршыняў». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны мяркуе, што «для чагосьці большага гэтаму альбому не хапіла толькі долі лаканічнасці ― пару-тройку песень можна было і не выпускаць».

Удзельнікі правіць

Зноскі

  1. Neuro Dubel "Афтары правды" (+аудио). Experty.by (25/01/2011). Праверана 29 снежня 2020.

Спасылкі правіць