Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве

Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве
Wszechnica Polska Szkoła Wyższa w Warszawie
Арыгінальная назва Wszechnica Polska Szkoła Wyższa w Warszawie
Міжнародная назва Wszechnica Polska University in Warsaw
Заснаваны 2001
Размяшчэнне Варшава
Сайт wszechnicapolska.edu.pl

Агульная характарыстыка правіць

Установа заснавана ў 2001 годзе пад назвай «Wszechnica Polska — Вышэйшая школа Таварыства ўсеагульных ведаў у Варшаве з сядзібай у Варшаве». Яна надае адукацыйныя паслугі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук на двух узроўнях вышэйшай адукацыі, прапануе ступень бакалаўра і інжынера ў стацыянарнай і нестацыянарнай форме навучання, а таксама ступень магістра ў нестацыянарнай (завочнай) форме навучання. З 2010 года ВНУ атрымала права на наданне вышэйшай адукацыі ўзроўню магістра па педагогіцы і філалогіі, з 2013 года таксама ў галіне бяспекі, фінансаў і бухгалтарскага ўліку. За час сваёй дзейнасці ВНУ выпусціла больш 7 тысяч чалавек з вышэйшай адукацыяй першай і другой ступені. Установа праводзіць заняткі ў рамках Інстытута кіравання і фінансаў і Інстытута філалогіі і педагогікі. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве. ВНУ мае ўласную навучальную інфраструктуру ў будынку на вул. Кармеліцкай, 10. Студэнтаў прымаюць без уступных экзаменаў. На працягу ўсяго перыяду навучання праводзіцца паглыбленае вывучэнне замежных моў (англійскай, іспанскай, нямецкай і рускай) і інфарматыкі. Для замежных студэнтаў праводзяцца курсы польскай мовы і культуры.

Спасылкі правіць